БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам абвалілася частка канструкцыі моста цераз Свіслач

26.08.2026 / 20:36

Nashaniva.com

У аграгарадку Новы Двор Мінскага раёна 25 жніўня абвалілася частка агароджы на мосце цераз раку Свіслач. Канструкцыя размяшчалася на пешаходнай частцы і ўпала ў ваду. На шчасце, у момант абвалу побач нікога не было, піша pristalica.by.

Фота чытача pristalica.by

Мясцовыя жыхары занепакоеныя станам моста. Яны баяцца, што пасля падзення агароджы могуць пачацца і больш сур'ёзныя разбурэнні. Паводле іх слоў, пашкоджанні ўзніклі на баку, якім пешаходы карыстаюцца радзей, аднак і супрацьлеглая частка моста знаходзіцца ў дрэнным стане.

Асаблівую заклапочанасць выклікае набліжэнне навучальнага года. Па гэтым мосце дзецям даводзіцца дабірацца да прыпынку грамадскага транспарту, бо іншага шляху праз раку няма.

У «Мінскаблдарбудзе» патлумачылі, што стан моста пагоршыўся ў тым ліку праз інтэнсіўны рух грузавога транспарту з прамысловай зоны Мінска.

Рамонт моста ўжо прадугледжаны планам бягучага рамонту мастоў Мінскай вобласці на чацвёрты квартал 2026 года. Праектную дакументацыю цяпер рыхтуюць спецыялісты «Аблдарпраекта». Пачаць рамонт плануюць 7 верасня.

Работы будуць праводзіцца ў два этапы. Па чарзе будуць закрываць правую і левую часткі моста, каб забяспечыць магчымасць руху пешаходаў. Для рэгулявання транспартнага руху паставяць святлафор, які будзе працаваць у рэверсіўным рэжыме.

Пакуль пашкоджаная пешаходная частка закрытая. Там усталявалі часовыя агароджы і забараняльныя знакі. Пешаходам дазволена карыстацца другой паловай моста.

Чытайце таксама:

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць

Каментары да артыкула