Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня
Зараз абнаўляюцца цэментабетонная абалонка самога моста, гідраізаляцыя, дэфармацыйныя швы і бар’ерная агароджа.

Завяршыць рэканструкцыю моста цераз Свіслач на праспекце Незалежнасці плануюць да канца месяца. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар «Гаррэмаўтадора Мінгарвыканкама» Максім Белавус, пішуць Мінск-навіны.
— Тэрміны рамонту вельмі сціслыя, — патлумачыў Максім Белавус. — Дзякуючы таму, што рух транспарту перакрыты, нарматыўныя тэрміны работ скарочаныя, і ўвесці мост у эксплуатацыю плануецца ўжо да верасня. Магістраль вельмі важная і загружаная, таму робіцца ўсё неабходнае, каб укласціся ў тэрміны, — работы вядуцца кругласутачна, максімальна хутка, але са строгім захаваннем правілаў.
Зараз абнаўляюцца цэментабетонная абалонка самога моста, гідраізаляцыя, дэфармацыйныя швы і бар’ерная агароджа.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары