Грамадства22

Назвалі дату адкрыцця новага моста цераз Прыпяць

Стаў вядомы арыенціровачны тэрмін уводу ў эксплуатацыю новага аўтамабільнага моста цераз Прыпяць, які злучыць Лунінецкі і Столінскі раёны. Паводле планаў, рух па ім павінны адкрыць да 7 лістапада 2027 года, паведаміў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Максімчук падчас свайго афіцыйнага заступлення на гэту пасаду.

Паром у Кораб'і. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Па словах чыноўніка, будаўніцтва вядзецца ў адпаведнасці з графікам. Цяпер будаўнікі займаюцца падсыпкай пад'язных дарог і ўжо прыступілі да ўладкавання асноў будучага моста.

Новы мост стане адным з найбуйнейшых інфраструктурных аб'ектаў Брэсцкай вобласці. Цяпер аўтамабілістам, каб дабрацца са Століна ў Лунінец, даводзіцца ехаць у аб'езд праз Пінск — каля 127 кіламетраў, або праз Жыткавічы — прыкладна 172 кіламетры. Самы кароткі маршрут працягласцю каля 46 кіламетраў магчымы толькі праз паромную пераправу, якая працуе сезонна і не можа забяспечыць рух круглы год, асабліва цяжкай тэхнікі.

Пасля адкрыцця моста паміж двума раёнамі з'явіцца пастаяннае аўтамабільнае злучэнне па найкарацейшым маршруце. Гэта таксама палепшыць транспартныя сувязі для жыхароў Столінскага раёна, якія атрымаюць больш зручны выезд у бок Мінска, Баранавічаў і Гродна.

Праект рэалізуецца ў рамках дзяржаўнай праграмы развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся. Будаўніцтва ўжо абмяркоўвалася на спецыяльнай нарадзе з удзелам тагачаснага намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Сівака, кіраўніцтва Брэсцкай вобласці і іншых прадстаўнікоў органаў улады.

Паводле папярэдніх звестак, даўжыня новага маставога пераходу складзе каля 500 метраў. Вышыня пралётаў над ракой дасягне прыкладна 12 метраў, што дазволіць без перашкод праходзіць суднам па гэтым участку Прыпяці. Мост узводзяць паміж паромнай пераправай «Кораб'е» і чыгуначным мостам.

Каментары2

  • Вольга
    27.07.2026
    Супадзенне датаў з камунячым пераваротам - чыста выпадковае )
  • ttyl
    28.07.2026
    Нічога не палепшыць. Агуркі і дурніцы на Мінск вазіць ці праз Тураў ці праз гэты мост - ніякай розніцы па дыстанцыі

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе5

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць