БЕЛ Ł РУС

Мінгандлю ўзяло пад кантроль білетную палітыку хакейнага «Дынама»

26.08.2026 / 21:31

Nashaniva.com

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» перад пачаткам новага сезону, які стартуе 7 верасня, звярнуўся ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з просьбай узгадніць кошт білетаў і абанементаў, піша прэс-служба ведамства.

Пасля разгляду праблемы міністэрства дало клубу шэраг рэкамендацый, у тым ліку прапанаваў знізіць кошт білетнай і абанементнай праграмы і прытрымлівацца больш стрыманай цэнавай палітыкі.

У ведамстве адзначылі, што «Дынама-Мінск» лічыцца значным ідэалагічным праектам Беларусі, а наведванне матчаў каманды КХЛ з'яўляецца важнай часткай грамадскага жыцця краіны.

Пры гэтым у Мінгандлю нагадалі пра сітуацыю мінулага сезона, калі ад грамадзян паступалі звароты з нагоды значнага падаражання квіткоў на хатнія матчы клуба ў плэй-оф КХЛ. Тады міністэрства таксама рэкамендавала клубу не павышаць цэны. Рэкамендацыю выканалі — у першым раўндзе плэй-оф кошт квіткоў не павялічваўся.

Цяпер міністэрства і клуб падрыхтавалі да падпісання спецыяльнае пагадненне. Яно прадугледжвае, што «Дынама-Мінск» будзе ўстрымлівацца ад неабгрунтаванага павышэння цэн білетаў і абанементы ў перыяды асабліва высокага попыту.

Акрамя таго, клуб павінен будзе загадзя інфармаваць Мінгандлю пра намер павялічыць кошт білетаў або абанементаў вышэй за вызначанае абмежаванне і даваць эканамічнае абгрунтаванне такога павышэння.

Чытайце таксама:

Мінгандлю вынесла папярэджанне структуры Мінгарвыканкама за бяздзейнасць і цяганіну

Уводзяць нарматыў беларускіх тавараў у крамах

У мінскім «Экспабеле» прадавалі забароненыя заходнія тавары

Беларуса ў жаданні абмежаваць паўсюдную рэкламу казіно падтрымала Мінгандлю. Але прапагандысты параілі яму «не лезці не туды»

Каментары да артыкула