У Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе Юрыя Гараўскага
22 верасня ў Швейцарыі разгледзяць апеляцыю па справе Юрыя Гараўскага, піша «Еўрарадыё». Былы баец САХР, які расказваў пра сваю датычнасць да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, раней быў апраўданы швейцарскім судом.
Юрый Гараўскі
Сваякі зніклых палітыкаў з рашэннем суда не пагадзіліся і дамагаюцца для Гараўскага абвінаваўчага прысуду.
У 2023 годзе суд палічыў ягоныя паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў па абвінавачаннях у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю.
Чытайце таксама:
Памёр 50‑гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара
Чаму Гараўскага апраўдалі? Тлумачаць юрысты
Апраўдальны прысуд Гараўскаму: «У іх — камісія па вяртанні, у Еўропе — незалежныя суды»
У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму