Грамадства3939

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Менавіта Буцько знішчыў аўтамабіль выкрадзенага бізнэсмена Анатоля Красоўскага — расціснуў машыну БТРам.

Уладзімір Буцько

Беларуская асацыяцыя ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар» («Честь») паведаміла пра смерць ад цяжкай і працяглай хваробы 50-гадовага Уладзіміра Буцько, «баявога таварыша, сябра і брата».

Адзначаецца, што ён служыў у в/ч 3214, быў камандзірам групы Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання і меў крапавы берэт.

Уладзімір Буцько — адзін з тых людзей, чыё імя як удзельніка забойстваў апазіцыйных палітыкаў назваў спецназавец Юрый Гараўскі.

У канцы 1990-х Гараўскі служыў у Спецыяльным атрадзе хуткага рэагавання і сам прымаў удзел у выкраданні і забойстве экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсмена Анатоля Красоўскага.

Гараўскі назваў імёны адзінаццаці спецназаўцаў, якія ўдзельнічалі ў захопе Захаранкі: Паўлючэнка, Карповіч, Шкіндзераў, Кажэўнікаў, Панкоў, Румянцаў, Наватарскі, Балынін, Будзько і Буцько. А таксама сам Гараўскі.

Забойцаў Красоўскага і Ганчара было дзесяць. 

Кадр з відэа «Deutsche Welle»

З Буцько і Будзько ёсць блытаніна, бо Гараўскі пазначаў абодвух як БуДЗько. Але ў іх розніца ў імёнах — Юрый Будзько і Уладзімір Буцько.

Па словах Гараўскага, Уладзімір Буцько займаўся знішчэннем аўтамабіля Анатоля Красоўскага. Пад Бягомлем выкапалі яму на прасёлкавай дарозе: «Там такая старая прасёлкавая дарога, проста на ёй была выкапана яма. На наступны дзень Буцько Уладзімір і кіроўца БТРа — салдат-тэрмінавік — узялі машыну Красоўскага і загналі яе туды. БТРам раздушылі гэты джып і закапалі».

Гараўскі і Уладзімір Буцько былі фігурантамі крымінальнай справы аб вымагальніцтве — па просьбе Паўлічэнкі спрабавалі забраць $25 тысяч у людзей, якія нібыта былі вінныя яму гэтыя грошы.

Аднак тыя напісалі заяву ў міліцыю. У выніку Буцько атрымаў тры гады хіміі, Гараўскі — чатыры.

Развітанне са спецназаўцам праходзіла ў вёсцы Вуглы Барысаўскага раёна.

Каментары39

  • Доку Умаров
    27.08.2025
    Ведаю я такія сьмерці. Ужо сядзіць у Гішпаніі ці Дубаі, мусар тухлы.
  • Аднаго выкрадання і забойства мала? Трэба больш?
    27.08.2025
    Антось, жыць, каб яшчэ каго-небудзь выкрасці і забіць?
  • Вечнае пекла
    27.08.2025
    На гэтым сьвеце нават пасьпеу у турме пасядзець, але мала, затое на тым сьвеце вечна у пекле будзе гарэць.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі50

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць