Грамадства11

Прадстаўнік Алены Захаранка і Валерыі Красоўскай мае намер абскардзіць апраўдальны прысуд Юрыю Гараўскаму

Прадстаўнік Алены Захаранка і Валерыі Красоўскай у швейцарскім судзе Севярын Вальц паведаміў, што абавязкова будзе абскарджваць вынесены сёння, 28 верасня, апраўдальны прысуд экс-байцу САХРа Юрыю Гараўскаму. Па яго словах, ён вельмі расчараваны сённяшнім выракам і лічыць гэтае рашэнне няправільным, піша «Новы час».

Севярын Вальц таксама выказаў спадзеў, што суд другой інстанцыі вынесе адносна Юрыя Гараўскага іншае рашэнне, і для гэтага, на яго думку, ёсць падставы.

Як зазначыў Севярын Вальц, галоўная сутнасць сённяшняга рашэння ў тым, што суддзя не паверыў паказанням Гараўскага, якія ён даваў у судзе, і не лічыць, што паказанні Гараўскага былі сапраўдныя.

Але гэта не азначае, што непраўдзівая сама гісторыя выкрадання беларускіх апазіцыйных палітыкаў — ёсць падставы сумнявацца менавіта ў словах і ролі Гараўскага з-за шматлікіх супярэчнасцяў у яго паказаннях.

Севярын Вальц пры гэтым адзначыў, што Гараўскага не дэпартуюць са Швейцарыі.

Сёння ў судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі абвясцілі прысуд экс-байцу беларускага САХРа Юрыю Гараўскаму, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў у Беларусі — выкрадання і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

Суддзя Олаф Хумбель апраўдаў Гараўскага па гэтай справе з-за таго, што паставіў пад сумнеў паказанні экс-байца САХРа. Пракурор прасіў для абвінавачванага тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.

Каментары1

  • mikola
    28.09.2023
    Zgodzen.Tolki upeunen-nibudze nijakaga vyniku.....geta Europa....

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць