Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА
У індыйскім штаце Утар-Прадэш выратавалі пяцярых сланоў, якіх магутная плынь пасля паводкі знесла з тэрыторыі Непала ў Індыю.
Скрыншот з відэа
У статку былі трое дарослых сланоў і двое сланянят. Жывёлы апынуліся ў рацэ Каўдзіяла пасля рэзкага павышэння ўзроўню вады.
Каб правесці выратавальную аперацыю, супрацоўнікі лясной і ірыгацыйнай службаў закрылі шлюзы плаціны і такім чынам паслабілі плынь. Пасля гэтага сланы змаглі самастойна вылезці на бераг.
Відэа з выратаванымі жывёламі хутка распаўсюдзіліся ў сацыяльных сетках. На кадрах відаць, як сланы выходзяць з вады пасля паводкі.
Стыхійнае бедства адбылося 26 жніўня ў прымежным раёне паміж Непалам і Тыбетам. Паводле папярэдніх звестак, паводка магла забраць жыцці каля тысячы чалавек.
У зоне бедства знаходзілася як мінімум адна беларуская турыстка, лёс якой пакуль не высветлены.
Чытайце таксама:
Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі
Каля тысячы турыстаў загінулі ці зніклі без вестак у Непале і Кітаі пасля катастрафічных паводак
У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых
У выніку паводкі ў Непале прапалі 384 турысты
У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч