У Беларусі зацвердзяць спіс парод сабак з асаблівай адказнасцю
У Беларусі рыхтуюць спіс парод сабак, уладальнікі якіх будуць несці павышаную адказнасць за сваіх гадаванцаў. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Надзея Сяўрук, піша БелТА.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Для падрыхтоўкі пераліку створаная міжведамасная працоўная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі МУС, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, прафесійнай супольнасці, грамадскіх і зоаабарончых арганізацый.
Першапачатковы праект спісу ўжо перагледзелі і скарацілі. У яго прапануюць уключыць пароды, якія адрозніваюцца асабліва вялікімі памерамі або агрэсіўнасцю, звязанай з фізіялагічнымі і псіхалагічнымі асаблівасцямі пароды.
Некаторыя пароды выклікалі дыскусіі, аднак удзельнікі працоўнай групы змаглі выпрацаваць узгодненую пазіцыю.
Цяпер праект пераліку накіраваны ў дзяржаўныя органы для азнаямлення. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час яго зацвердзяць, пасля чаго спіс апублікуюць у адкрытым доступе, у тым ліку на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Чытайце таксама:
Рэгістрацыю катоў могуць зрабіць добраахвотнай
Стала вядома, колькі жывёл-кампаньёнаў зарэгістравалі беларусы
Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads
У Варшаве напалі на пару з Беларусі пасля просьбы ўзяць сабак на павадок