Грамадства4747

У Варшаве напалі на пару з Беларусі пасля просьбы ўзяць сабак на павадок

Мужа збілі, а затым на яго жонку, іх сабаку і выпадковую сведку распылілі газ.

Фота: Lacie Slezak / Unsplash

Увечары 15 жніўня ў Варшаве напалі на беларуса Сяргея і яго жонку, калі яны выгульвалі сабаку недалёка ад дома. Паводле слоў мужчыны, канфлікт пачаўся пасля таго, як ён папрасіў іншую пару ўзяць двух маленькіх сабачак на павадок. У выніку Сяргея збілі, а затым на яго, жонку, іх сабаку і выпадковую сведку распылілі газ. Беларусы звярнуліся ў паліцыю. Сяргей расказаў Most, што адбылося.

Сяргей жыве ў Польшчы з канца 2018 года, у яго ёсць карта рэзідэнта. Інцыдэнт адбыўся каля 22:00. Разам з жонкай мужчына выйшаў выгульваць сабаку і заадно планаваў забраць пасылку з паштамата.

Беларус не хавае, што ў той вечар выпіў з жонкай піва, але сцвярджае, што не быў п'яны і не паводзіў сябе агрэсіўна.

Паводле слоў Сяргея, з аднаго з пад'ездаў выйшла маладая пара з двума маленькімі сабакамі без павадкоў. Паколькі ў беларусаў вялікі сабака, хоць і на павадку, яны папрасілі незнаёмцаў узяць сваіх жывёл на павадок.

— Мы папрасілі ўзяць сабак на павадок, каб наш не пакусаў гэтых маленькіх. Сказаў, што яны могуць пабіцца. Два ці тры разы прасілі, але гэта не дало ніякага выніку. Потым мужчына пачаў казаць нам: «Wyp…laj na Ukrainę» («Правальвай ва Украіну»). Мы адразу перабілі яго, што мы з Беларусі. Потым некалькі разоў гучала толькі «Wyp…laj do domu» («Прэч дадому»), — расказвае Сяргей.

Пасля гэтага, паводле слоў беларуса, мужчына пачаў набліжацца да яго са словамі «Што? Што?». Сяргей пачаў здымаць тое, што адбываецца, на тэлефон.

— Яго дзяўчына быццам бы пачала яго адцягваць. Яны крыху адышлі, але потым мужчына зноў вярнуўся, і пачаліся штурханні. Упаў не толькі я, але і жонка, — кажа беларус.

Сяргей сцвярджае, што праз некалькі секунд да канфлікту далучыўся яшчэ адзін мужчына, які стаяў і падтрымліваў нападніка. Затым прыбег трэці чалавек і распыліў газ.

— Дасталася не толькі нам, але і сабаку, і выпадковай дзяўчыне, якая апынулася сведкай таго, што адбывалася. Яна, дарэчы, беларуска. Яе таксама аблілі газам, — расказвае Сяргей.

Пасля таго як нападнікі ўцяклі, мужчына патэлефанаваў у паліцыю. Паводле яго слоў, прыкладна праз сем хвілін прыехала гарадская ахова, а яшчэ прыкладна праз дзесяць хвілін — паліцыя.

— Нам дапамаглі і спыталі, ці будзем пісаць заяву. Мы сказалі, што так гэта не пакінем. На наступны дзень нас запрасілі ў паліцыю, мы расказалі, што адбылося. Там шмат камер, таму, думаю, усё будзе добра відаць, — кажа Сяргей.

Сам мужчына асобна фіксаваць пабоі не стаў. Паводле яго слоў, паліцэйскія зрабілі фатаграфіі.

— Са мной упершыню такое. Жыву ў Польшчы з канца 2018 года, і тут такое адбываецца. Мне здаецца, што за апошнія паўгода выпадкаў нападу на замежнікаў стала больш, — кажа ён.

Каментары47

  • Анджэй Джынджык
    17.08.2026
    чакаю на журналістскае раследванне ў польскай прэссе пра крыніцы фінансавання гэтай інфармацыйнай атакі ў польскіх сегмантах сацсетак і пра браўністаў і пра пісаўскі набор палітычных пунктаў
  • Польскі мір???
    17.08.2026
    Што там у вашай Варшаве адбываецца? Бо што не тыдзень, то навіны пра абразы, збіццё… беларусаў.
  • extrym
    17.08.2026
    Вы лічыце даказваць што ты з Беларусі а не з Украіны добрая ідэя? Чаго яны дабіліся гэтым?
    Для паляка бяз розьніцы адкуль ты, галоўнае з усходу.

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Стаматолаг расказаў, як абараніць зубы дзіцяці, не адмаўляючыся ад салодкага

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць