БЕЛ Ł РУС

МЗС заклікала беларусаў улічваць сітуацыю ў Непале, Індыі і Кітаі

27.08.2026 / 23:35

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Беларусі заклікала грамадзян краіны быць асцярожнымі падчас паездак у Непал, Індыю і Кітай, дзе адбыліся маштабныя прыродныя катастрофы.

Фота: Prakash Shrestha / Anadolu via Getty Images

26 жніўня на мяжы Непала і Кітая праз моцныя залевы і землятрус адбыўся магутны сход селю, які перакрыў рэчышча ракі Бхатэ-Кашы. У выніку ўзнікла моцная плынь вады, што прывяла да значных разбурэнняў і чалавечых ахвяр.

Беларускае МЗС рэкамендавала грамадзянам захоўваць меры асабістай бяспекі і ўзважваць сітуацыю, калі паездка ў пацярпелыя раёны або зоны павышанай рызыкі з'яўляецца неабходнай.

Паводле непальскіх уладаў, загінулі не менш за 175 чалавек, аднак многія мясцовыя жыхары і замежнікі па-ранейшаму лічацца зніклымі без вестак. Рада па турызме Непала паведаміла, што сувязь пакуль не ўдалося ўстанавіць з 644 турыстамі, сярод якіх 127 грамадзян Непала, а астатнія — замежнікі. Сярод зніклых ёсць і беларуска.

Беларускія дыпламаты высвятляюць абставіны знікнення грамадзянкі Беларусі. Пры неабходнасці беларусы могуць звярнуцца ў пасольства Беларусі ў Індыі, якое таксама адказвае за Непал.

Чытайце таксама:

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

Каля тысячы турыстаў загінулі ці зніклі без вестак у Непале і Кітаі пасля катастрафічных паводак

Сель у Непале і Тыбеце: каля 1500 чалавек загінулі ці зніклі. Большасць з іх — турысты, сярод іх 53 украінцы

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых

У выніку паводкі ў Непале прапалі 384 турысты

Каментары да артыкула