У Беластоку адкрываецца беларуская кнігарня «Камунікат»
Кнігарня Kamunikat.shop будзе працаваць на першым паверсе Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку (ul. Warszawska 1а).
Яраслаў Іванюк — кіраўнік праекта «Камунікат», найбуйнейшай інтэрнэт-бібліятэкі, а з 2021 года і выдавецтва.
На яе паліцах з’явіцца шырокі выбар літаратуры перадусім на беларускай мове, а таксама пераклады беларускай літаратуры на польскую мову, паведамляе партал «Камунікат».
Адкрыццё кнігарні Kamunikat.shop будзе суправаджацца прэм’ерай беларускага выдання кнігі Анэты Прымакі-Онішк «Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша» ў перакладзе Наталлі Русецкай. Сустрэчу правядзе кіраўнік праекта «Камунікат» Яраслаў Іванюк.
Тады ж можна будзе таксама набыць кнігу Анэты Прымакі-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы» ў польскай і беларускай моўных версіях.
Гэта ўжо другі стацыянарны пункт продажу беларускіх кніг Kamunikat.shop пасля варшаўскай кнігарні ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ul. Oleandrów 6/2), якая працуе ад канца красавіка.
Чытайце таксама:
Запрацаваў сайт адноўленай Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat