БЕЛ Ł РУС

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА

28.08.2026 / 15:59

Nashaniva.com

У Беларусі працягваецца грыбны сезон, і некаторыя аматары ціхага палявання хваляцца ў сацсетках сапраўднымі грыбнымі трафеямі. Адна з беларусак паказала ў тыктоку велізарны баравік, які знайшла яе бабуля, піша выданне Tochka.by.

Скрыншот: tiktok.com/@drankevich_marina

Грыб сапраўды ўражвае памерамі: у яго вельмі тоўстая ножка, якую жанчына не магла цалкам абхапіць далонню, а капялюшык таксама аказаўся вялікім. Ён нават выглядаў большым за вядро з іншымі грыбамі.

Каб дакладна вызначыць вагу знаходкі, дома баравік паклалі на вагі. Зрабіць гэта з першага разу было няпроста, таму грыб паставілі капялюшыкам уніз.

Вынік здзівіў — баравік пацягнуў на 1590 грамаў, то-бок амаль 1,6 кілаграма.

У каментарыях адныя карыстальнікі захапляліся памерамі грыба, а іншыя адзначалі, што такія вялікія баравікі могуць быць старымі, чарвівымі і не вельмі прыдатнымі для ежы. Аднак аўтарка відэа запэўніла, што, насуперак здагадкам, унутры грыб аказаўся чыстым.

Чытайце таксама:

У Лідзе трое замежнікаў атруціліся грыбамі

«Адзін з найгоршых». Эксперт ацаніў грыбны сезон

У Белавежскай пушчы знайшлі грыб, які не сустракаецца больш нідзе ў Еўропе

Грыбнік паказаў сем відаў лісічак з беларускіх лясоў

Каментары да артыкула