Грамадства33

У Белавежскай пушчы знайшлі грыб, які не сустракаецца больш нідзе ў Еўропе

У Белавежскай пушчы навукоўцы знайшлі найбуйнейшую вядомую ў свеце папуляцыю рэдкага грыба Osteina rhodophila. На сёння ў Еўропе гэты від зафіксаваны толькі тут. Найбліжэйшыя вядомыя месцы яго росту знаходзяцца ў двух ізаляваных лакалітэтах у Лясным Паволжы Расіі, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Фота: npbp.by

Даследчыкам нацыянальнага парку ўжо ўдалося знайсці 14 месцаў, дзе грыб стабільна ўтварае пладовыя целы. Такая высокая канцэнтрацыя лічыцца вынікам асаблівага ахоўнага рэжыму Белавежскай пушчы.

Osteina rhodophila мае вельмі вузкую спецыялізацыю. Ён развіваецца выключна на старых адмерлых пладовых целах іншага рэдкага грыба — ружовага трутавіка (Fomitopsis rosea), які занесены ў Чырвоную кнігу. Менавіта таму назва rhodophila перакладаецца як «той, хто любіць ружовае». Самі пладовыя целы астэіны падчас росту таксама набываюць характэрны далікатна-ружовы колер. Спораносны слой у грыба трубчасты, з глыбокімі порамі няправільнай лабірынтападобнай формы.

Фота: npbp.by

У лясной экасістэме астэіна выконвае ролю так званага дэструктара другога парадку. Спачатку ружовы трутавік раскладае мёртвую драўніну елкі. Пасля адмірання яго пладовых целаў яны становяцца субстратам для Osteina rhodophila. Грыб працягвае раскладаць рэшткі арганічнага матэрыялу і тым самым спрыяе вяртанню пажыўных рэчываў у прыродны кругаварот.

Для існавання гэтага віду неабходныя вельмі спецыфічныя ўмовы: буйныя адмерлыя елкі на позніх стадыях раскладання, ужо заселеныя ружовым трутавіком, а таксама стабільны мікраклімат. Таму любая гаспадарчая дзейнасць — у тым ліку санітарныя высечкі або прыбіранне паваленых і адмерлых дрэў — можа разбурыць увесь экалагічны ланцужок, неабходны для яго існавання.

Фота: npbp.by

Выяўленне адразу 14 стабільных месцаў росту Osteina rhodophila стала для навукоўцаў яшчэ адным сведчаннем таго, што запаведны рэжым Белавежскай пушчы дазваляе захоўваць складаныя прыродныя працэсы і ўнікальныя экасістэмы першабытнага лесу.

Каментары3

  • Андрусь
    11.08.2026
    Цікава, і як гэтая публікацыя навуковага аддзелу НП "Белавежская пушча" звязаная з загадам лукашэнкі "навясці парадак" у Белавежская пушчы?
    Такі час, што нават за валёж у лесе трэба нейкімі падпольнымі метадамі змагацца.
  • Дзед
    11.08.2026
    А цт расьце ў Беларусі-Літве Фіялетавы Рыжык?
  • Батанік
    11.08.2026
    Кіраўнік дзяржавай пару тыдняў таму загадаў прыбраць Белавескую пушчу, каб ніякіх паваленых дрэў і прочых безабразіяў. Так што грыбу нядоўга засталося жыць.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць