БЕЛ Ł РУС

Буданаў анансаваў на найбліжэйшыя дні вялікі абмен ваеннапалоннымі

28.08.2026 / 17:56

Nashaniva.com

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў у эфіры тэлемарафону заявіў, што ў найбліжэйшыя дні плануецца яшчэ адзін вялікі абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй, піша «Суспільне».

Кірыла Буданаў. Фота: Andrew Kravchenko / Global Images Ukraine via Getty Images

Паводле слоў Буданава, нядаўна ўжо адбыўся абмен, у тым ліку 24 жніўня праз тэрыторыю Беларусі ва Украіну вярнуліся 10 украінскіх вайскоўцаў. Яшчэ 19 жніўня з расійскага палону былі вызваленыя 103 украінскія вайскоўцы.

На пытанне, ці варта чакаць новага абмену менавіта ў найбліжэйшыя дні, Буданаў адказаў станоўча, адзначыўшы, што ён будзе «вялікім».

24 жніўня праз Беларусь ва Украіну вярнуліся 10 вайскоўцаў УСУ і Нацыянальнай гвардыі. Усе яны ваявалі на Данецкім кірунку і раней лічыліся зніклымі без вестак.

Чытайце таксама:

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам

Украіна вярнула праз Беларусь дзесяць ваеннапалонных

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць

Каментары да артыкула