Грамадства55

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам

З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ўкраінскае грамадзянства атрымалі 52 беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на баку Украіны. Яшчэ 22 справы беларусаў ужо перададзеныя на разгляд Камісіі пры прэзідэнце Украіны па пытаннях грамадзянства. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны ў адказ на запыт выдання «Суспільне».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Да пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання грамадзянства Украіны атрымалі 12 беларускіх добраахвотнікаў, а пасля лютага 2022 года — яшчэ 40.

У чэрвені 2025 года Вярхоўная Рада Украіны ўнесла змены ў заканадаўства аб атрыманні і захаванні грамадзянства. Для іншаземцаў, якія служаць ва ўкраінскіх Сілах абароны, спрасцілі ўмовы. Цяпер, каб атрымаць права прэтэндаваць на грамадзянства, ім дастаткова праслужыць паводле кантракту адзін год замест ранейшых трох.

Звычайна разгляд заявы аб прыняцці грамадзянства, калі не патрабуецца дадатковая праверка, павінен займаць не больш за восем месяцаў. Пры гэтым заявы іншаземцаў, якія ўдзельнічалі або ўдзельнічаюць у абароне Украіны, разглядаюцца ў прыярытэтным парадку.

Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны, а таксама іх сямейнікі могуць легалізаваць сваё знаходжанне ва Украіне нават з пратэрмінаваным беларускім пашпартам. Яны могуць атрымаць дазвол на жыхарства або падаць дакументы на грамадзянства. Аднак для гэтага неабходна мець арыгінал дакумента.

У міграцыйнай службе адзначаюць, што для многіх беларускіх добраахвотнікаў замена пашпарта немагчымая без вяртання ў Беларусь, што можа быць небяспечна для іх. Пры гэтым выразнага механізму аднаўлення беларускага пашпарта ва Украіне пакуль няма.

Каб вырашыць гэтую праблему, Дзяржаўная міграцыйная служба распрацавала адпаведны законапраект і перадала яго ў Міністэрства ўнутраных спраў для ўзгаднення. Пакуль жа замежныя вайскоўцы, якія засталіся без асноўнага дакумента, могуць звярнуцца па статус уцекача альбо асобы, якая мае патрэбу ў дадатковай абароне.

Акрамя таго, з мая да жніўня 2026 года часовыя дазволы на жыхарства ўпершыню або пры абмене атрымалі 45 грамадзян Беларусі, якія служаць ва ўкраінскіх Сілах абароны.

Улік такіх дакументаў пачалі весці з мая. Раней замежным добраахвотнікам для пацвярджэння законнасці знаходжання ва Украіне было дастаткова вайсковага білета і кантракта. Цяпер усе дзейныя замежныя вайскоўцы Сіл абароны Украіны павінны прайсці працэдуру легалізацыі да 10 лістапада 2026 года.

Каментары5

  • Аскольд
    26.08.2026
    пытаньнечка, Дзе логіка? Яны ж і так ваююць. Або спісаныя па параненнях і пад мабілізацыю ўжо не падпадаюць.
  • Аскольд
    26.08.2026
    Дзякуй украінскім уладам за гэты (хаця і не зусім сваечасовы) законапраэкт. Ён дадае ваярам магчымасці значна палепшыць сваё становішча, бо я як разумею, у большасці ўжо пратэрмінованы асабістыя дакументы. Вельмі добры і карысны законапрэкт.
  • Зірні
    26.08.2026
    Паглядзіце, калі ласка, як выглядае вокладка ўкраінскага пашпарту.

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ25

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці19

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя14

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць