БЕЛ Ł РУС

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы

29.08.2026 / 18:22

Nashaniva.com

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі паведаміў пра спыненне дзейнасці групы грамадзян краіны, якіх падазраюць у зборы закрытых звестак аб прадпрыемствах абароннага комплексу ў інтарэсах замежнага куратара.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Паводле інфармацыі КДБ, падазраваныя збіралі даныя пра вытворчыя магутнасці, перамяшчэнне асобных відаў прадукцыі і супрацоўнікаў прадпрыемстваў. Для перадачы сабранай інфармацыі яны нібыта выкарыстоўвалі спецыяльна створаныя каналы сувязі.

Як паведамляе прэс-служба КДБ, у выніку аператыўных мерапрыемстваў удзельнікаў групы затрымалі. У іх канфіскавалі сродкі сувязі, электронныя носьбіты інфармацыі і грошы, атрыманыя за выкананне даручэнняў.

Па гэтым факце распачалі крымінальную справу. Следчыя, як паведамляецца, высвятляюць усе абставіны здарэння і магчымыя сувязі затрыманых.

Колькасць затрыманых і іх імёны пакуль што не называюцца. 

Чытайце таксама:

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»

«Белпол» апублікаваў расследаванне пра беларускіх шпіёнаў пад дыппрыкрыццём у Азіі, Афрыцы і Амерыцы. Хто яны? Поўны спіс

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі

«Бо дырэктар падпісаўся за альтэрнатыўнага кандыдата». Стала вядома, чаму кампаніям забараняюць праводзіць культурныя мерапрыемствы

Каментары да артыкула