БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест

31.08.2026 / 15:12

Nashaniva.com

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што саюзнікі былі паінфармаваныя пра змест візіту дырэктара ЦРУ ЗША ў Маскву, які адбыўся на мінулым тыдні. Аднак падрабязнасці не падлягаюць агалошванню па просьбе ЗША, піша DELFI.

Гітанас Наўседа, фота Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

«Саюзнікі паведамляюць нам усім пра тое, якім быў змест размовы. (…) Але з павагі да таго, што Злучаныя Штаты не жадаюць выдаваць падрабязнасці гэтай сустрэчы, мы прытрымліваемся ўстаноўленага парадку», — заявіў кіраўнік літоўскай дзяржавы журналістам.

Паводле слоў Наўседы, мэтай візіту было зніжэнне напружанасці ў рэгіёне.

«На гэты момант магу канстатаваць, што сустрэча адлюстроўвала пастаўленыя мэты і была накіраваная на дээскалацыю напружанасці ў рэгіёне. Я вельмі спадзяюся, што гэты сігнал своечасова дайшоў да крамлёўскага рэжыму», — падкрэсліў ён.

Выданне Politico паведамляла, што кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі. 

The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў паведаміла, што Дональд Трамп асабіста накіраваў дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву. Як адзначае газета, дыпламатычная місія Рэткліфа ў Расію была «настолькі далікатнай», што нават некаторыя высокапастаўленыя супрацоўнікі Белага дома не ведалі пра яе загадзя.

Сам жа Дональд Трамп назваў паездку «амаль руціннай». У Крамлі заявілі, што паездка Рэткліфа звязаная з кантактамі паміж расійскімі і амерыканскімі спецслужбамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула