Свет44

Трамп пракаментаваў візіт у Маскву дырэктара ЦРУ

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што з паездкі дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву, магчыма, атрымаецца нешта карыснае. Пра гэта амерыканскі лідар сказаў падчас размовы з журналістамі.

Дональд Трамп. Фота: Nathan Howard / AP

Трампа спыталі, навошта Рэткліф адправіўся ў Расію. Пра яго візіт стала вядома 25 жніўня.

Амерыканскі прэзідэнт назваў паездку амаль руціннай і заявіў, што не хоча расчароўваць людзей, якія чакаюць ад яе пэўных вынікаў. Паводле яго слоў, адміністрацыя ЗША вельмі актыўна працуе над спыненнем вайны ва Украіне.

«Мы хацелі б, каб вайна ва Украіне скончылася», — падкрэсліў Трамп.

Пра паездку Рэткліфа першай паведаміла амерыканская тэлекампанія CBS. Інфармацыя з'явілася пасля таго, як у маскоўскім аэрапорце Унукава заўважылі вайскова-транспартны самалёт ВПС ЗША Boeing C-17A Globemaster III і калону амерыканскіх дыпламатаў.

Паводле звестак The Wall Street Journal, Рэткліф прыбыў у Маскву на фоне таго, што амерыканскі бок атрымаў разведвальную інфармацыю пра раннія падрыхтоўчыя мерапрыемствы Расіі да магчымай ваеннай мабілізацыі.

Таксама паведамлялася, што Вашынгтон папрасіў Украіну на пэўны час устрымацца ад удараў па Маскве і Санкт-Пецярбургу, пакуль працягваецца візіт кіраўніка ЦРУ.

У Крамлі заявілі, што паездка Рэткліфа звязаная з кантактамі паміж расійскімі і амерыканскімі спецслужбамі.

Каментары4

  • путник
    26.08.2026
    а магчыма не. стратег однако
  • Mikelsson
    27.08.2026
    Прэзыдэнт Трамп - пераможа 🗽
  • Віж
    27.08.2026
    "...пра недапушчальнасць уварвання ва Украіну. Тады гэта было безвынікова".

    Аўтар, напэўна, не памятае, што пасьля таго візіту, Трампа не пераабралі на другі тэрмін, што і развязала рукі пуціну...

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць