Свет2626

Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico

Навіна пра паездку Джона Рэткліфа ў Расію выклікала буру здагадак у свеце, бо гэта была першая вядомая паездка дырэктара ЦРУ ў сталіцу Расіі пры прэзідэнце Дональдзе Трампе. Папярэдні раз кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву пяць гадоў таму, каб папярэдзіць Крэмль пра недапушчальнасць уварвання ва Украіну. Тады гэта было безвынікова. 

Джон Рэткліф. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф на гэтым тыдні таемна наведаў Маскву і папярэдзіў расійскія ўлады аб недапушчальнасці эскалацыі супраць саюзнікаў ЗША па NATO, найперш Эстоніі, Латвіі і Літвы. Пра гэта са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з ходам перамоў, паведамляе Politico.

«Сустрэча была ў першую чаргу прысвечаная папярэджанню Расіі супраць любых эскалацыйных дзеянняў у дачыненні да краін Балтыі», — паведаміла адна з крыніц выдання.

Як адзначае Politico, візіт кіраўніка ЦРУ ў расійскую сталіцу адбыўся без папярэдняга абвяшчэння. Гэта першая вядомая паездка кіраўніка амерыканскай разведкі ў Маскву падчас цяперашняга прэзідэнцтва Дональда Трампа.

Пра тое, што Рэткліф падчас паездкі папярэджваў Маскву аб магчымым нападзе на краіны NATO, раней паведаміла і Wall Street Journal. Выданне, аднак, не ўдакладняла, якія менавіта краіны былі галоўнай тэмай размовы. Politico сцвярджае, што асаблівая ўвага была нададзеная Эстоніі, Латвіі і Літве.

Паводле звестак выдання, Рэткліф таксама выкарыстаў паездку для ціску на Маскву з патрабаваннем скараціць ваенную і эканамічную падтрымку Ірана. Ён заклікаў Расію спыніць перадачу Ірану зброі і абаронных тэхналогій.

Візіт адбыўся на фоне ўзмацнення напружанасці паміж Расіяй і краінамі NATO. У апошнія тыдні Масква рабіла шэраг пагроз у адрас дзяржаў альянсу, якія падтрымліваюць Украіну. На Захадзе гэта выклікала асцярогі, што Расія можа ўзмацніць гібрыдныя атакі — дыверсіі і кібератакі — або нават пайсці на абмежаваныя ваенныя дзеянні супраць адной з краін NATO.

Пры гэтым паводле Статута NATO ўзброены напад на аднаго члена альянсу разглядаецца як напад на ўсіх.

Расія, аднак, ужо шмат гадоў выкарыстоўвае супраць заходніх краін метады, якія не дасягаюць парога адкрытай вайны і дазваляюць пазбягаць прамога ваеннага адказу, адзначае Politico.

Сам Дональд Трамп у інтэрв'ю раніцай 26 жніўня адмаўляў, што галоўнай мэтай паездкі Рэткліфа было перакананне Уладзіміра Пуціна не выпрабоўваць NATO на трываласць або не атакаваць Вялікабрытанію. Ён назваў паездку кіраўніка ЦРУ «напаўруціннай», але прызнаў, што яна была звязаная са спробамі спыніць вайну ва Украіне.

«Я ненавіджу расчароўваць людзей. Мы хацелі б убачыць канец вайны ва Украіне», — заявіў Трамп.

Крэмль афіцыйна не раскрываў падрабязнасці візіту. Паводле паведамленняў расійскага боку, Пуцін з Рэткліфам не сустракаўся, а кіраўнік ЦРУ прыязджаў у Расію для кантактаў паміж спецслужбамі.

Цікавая дэталь: вайсковы самалёт C-17, на якім Рэткліф прыляцеў у Маскву, перад гэтым вылецеў з Латвіі, сведчаць адкрытыя дадзеныя адсочвання палётаў.

Politico нагадвае, што гэта ўжо не першы візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву напярэдадні сур'ёзнай эскалацыі.

У лістападзе 2021 года тагачасны дырэктар ЦРУ Уільям Бёрнс прыязджаў у расійскую сталіцу, каб папярэдзіць Пуціна супраць поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Праз тры месяцы Расія пачала вайну.

Цяперашні візіт Рэткліфа адбываецца ў момант, калі расійска-ўкраінская вайна не набліжаецца да завяршэння, а Масква і Кіеў узмацняюць далёкія ўдары дронамі і ракетамі. Адначасова, як паведамляе Politico, Трамп усё больш расчароўваецца ў Пуціне, паколькі яму не ўдаецца выканаць абяцанне хутка спыніць вайну.

Каментары26

  • Юзік
    27.08.2026
    “Ой, ён будзе нападаць. Няўжо ён дурны!? Напад на Украмну гэта самагубства”
    ))))
  • Rampapam
    27.08.2026
    Ну хай нападае - мы гатовыя. Цяпер не 2022 і не 2014. Нават арыгінальныя нацысты з Нямеччыны вайну на два фронты не пацягнулі, а гэтыя гіперрэальныя нават на адным фронце нічога не могуць. Ну хай паспрабуе, галоўнае каб пазней не плакаў што Санкт-Пецярбургу і Маскве прыйшоў канец, а беларусы перайшлі на бок НАТА і вычышчаюць Беларусь ад расейскай навалачы і лукашыстаў ;)
  • пустабрэшша
    27.08.2026
    з гэткім жа таемным выглядам можна распавядаць, што ездзіў прадаваць украіну і прыбалтыку ў абмен на дапамогу з іранам.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць