Жанчыны набралі столькі грыбоў, што з лесу вывозілі канём ВІДЭА
Беларускія аматары «ціхага палявання» вяртаюцца з лесу з поўнымі кошыкамі і вёдрамі, а некаторым удаецца назбіраць столькі, што без каня і воза ўжо не абысціся, піша Tochka.by.
Скрыншот з відэа
Дзвюм беларускім жанчынам якраз спатрэбіўся такі транспарт. Яны назбіралі велізарную колькасць лісічак і вывезлі ўвесь ураджай з лесу возам. Кадры з незвычайным «грыбным уловам» адна з жанчын апублікавала ў тыктоку.
На відэа бачна, што воз амаль цалкам запоўнены вёдрамі і пакетамі з грыбамі.
У каментарах людзі здзіўляліся такому ўраджаю. Адныя пыталіся, навошта збіраць аж гэтулькі лісічак, іншыя жартавалі, што галоўная праблема цяпер — не назбіраць, а перабраць і перапрацаваць усё гэта. Некаторыя проста цікавіліся, у якім лесе можна знайсці столькі грыбоў.
Аўтарка відэа патлумачыла, што збірае лісічкі для сябе і блізкіх, а частку ўраджаю плануе выкарыстаць для прыгатавання салянкі. Па яе словах, перабіраць такую колькасць грыбоў яна не баіцца.
А вось сваё ўдалае грыбное месца жанчына раскрываць не стала.
Чытайце таксама:
У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА
У Лідзе трое замежнікаў атруціліся грыбамі
«Адзін з найгоршых». Эксперт ацаніў грыбны сезон
У Белавежскай пушчы знайшлі грыб, які не сустракаецца больш нідзе ў Еўропе