Пад Мінскам ужо расставілі кампазіцыі да «Дажынак». У модзе саламяныя вёскі ФОТЫ
У Мінскім раёне ўздоўж дарог ужо з'явіліся вялікія кампазіцыі з саламяных рулонаў, якія традыцыйна расстаўляюць у Беларусі з набліжэннем Дажынак. Некаторыя з іх сёлета таксама носяць адбітак абвешчанага ўладамі Года беларускай жанчыны, піша Pristalica.by.
У Табарах каля вёскі паставілі фігуру беларускай жанчыны з букетам з каласоў і васількоў. Кампазіцыю дапоўніў надпіс: «Хвала рукам, што пахнуць хлебам» — у гонар працы хлебаробаў.
У Шчомысліцы стварылі цэлы традыцыйны падворак з хаткай, студняй, сенавалам і нават вуллем.
У Касыні на трасе М-14 з'явіўся вялікі саламяны падворак, створаны філіялам «Мінскі» агракамбіната «Дзяржынскі».
У Самахвалавічах каля трасы Р23 таксама з'явіўся цэлы сялянскі падворак: хатка, студня, млын, воз, карова, а таксама дзед з бабай.
Чытайце таксама:
Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы
У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў
У Плешчаніцах з'явіўся помнік таксе
У Магілёве са свайго месца знікла чэхаўская «Дама з сабачкам». Што з ёй будзе