На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік Жырыноўскага. Яго прозвішча стала мемам
На вайне супраць Украіны загінуў былы памочнік памерлага лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага Аляксандр Сафонаў, паведамляе The Insider.
Аляксандр Сафонаў
Пра смерць Сафонава паведаміў былы дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР Васілій Уласаў. Паводле яго слоў, Сафонаў загінуў 28 жніўня. Яму было 35 гадоў.
Уласаў расказаў, што Сафонаў падпісаў кантракт і адправіўся ваяваць ва Украіну. Паводле яго інфармацыі, ён удзельнічаў у вайне каля чатырох гадоў.
Аляксандр Сафонаў стаў вядомы дзякуючы відэа 2014 года, у якім Жырыноўскі ў аптэцы звярнуўся да яго са знакамітай фразай «Сафонаў, аплаціць!» Пасля гэтая рэпліка стала ў Расіі папулярным мемам у сацыяльных сетках.
Уладзімір Жырыноўскі памёр 6 красавіка 2022 года ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі. У канцы 2021 года, яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Жырыноўскі публічна заклікаў да бамбавання ўкраінскіх гарадоў і заяўляў пра магчымасць пачатку вайны.
Чытайце таксама:
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць