Уладзімір Жырыноўскі ўсё ж памёр, паведаміў кіраўнік Дзярждумы Валодзін. Палітыку было 75 гадоў.

Лідар партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі памёр пасля працяглай хваробы, паведаміў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін.
«Ягоная асоба настолькі маштабная, што без яго цяжка ўявіць гісторыю развіцця палітычнай сістэмы сучаснай Расеі» — — напісаў Валодзін у тэлеграм.
У прэс-службе партыі пацвердзілі РБК, што Жырыноўскі памёр. «З жыцця пайшоў без перабольшання вялікі чалавек, ён упісаў сябе ў гісторыю нашай краіны і ўсяго свету», — сказалі ў ЛДПР.
Уладзіміра Жырыноўскага ў пачатку лютага шпіталізавалі ў Цэнтральную клінічную бальніцу з каранавірусам.
Упершыню інфармацыя пра смерць Жырыноўскага з'явілася 25 сакавіка. Спачатку інфармацыю пацвердзіў сенатар ад ЛДПР Пронюшкін, але Валодзін заявіў, што палітык жывы, але ў цяжкім стане.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары