БЕЛ Ł РУС

Родзічы шукаюць жыхара Светлагорска і ягоную жонку, якія праз пагрозу рэпрэсій з’ехалі з Беларусі. Яны зніклі больш за год таму

1.09.2026 / 15:55

Nashaniva.com

Больш за год не выходзяць на сувязь ураджэнец Светлагорска Павел Аніхоўскі і ягоная жонка Яна. Сябры сям’і спрабуюць знайсці іх, але пакуль беспаспяхова, піша «Вясна».

Павел Паўлавіч Аніхоўскі нарадзіўся 11 верасня 1988 года ў Светлагорску. Вядома, што ён працаваў у сферы ІТ. Пасля пачатку масавых рэпрэсій яны з жонкай выехалі з Беларусі і апошнія некалькі гадоў жылі ў Польшчы, дзе Павел таксама працаваў у ІТ-кампаніі.

Сябры сям’і расказалі, што апошні раз Павел звязваўся з маці ў траўні або чэрвені 2025 года. З таго часу ўсе намаганні звязацца з ім або з ягонай жонкай не прыносяць плёну.

Праз хваляванні за лёс сына ягоная маці ў Светлагорску практычна страціла зрок. Сябры імкнуцца ёй неяк дапамагаць, але найлепшай дапамогай стала б нейкая вестка пра сына ды нявестку.

Чытайце таксама:

«Мы павінны былі ехаць гэтым жа маршрутам». Беларус цудам пазбег катастрофы ў Непале і страціў там сябра

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Каментары да артыкула