БЕЛ Ł РУС

Казахстан уводзіць платныя дазволы на ўезд у краіну. Беларусаў таксама тычыцца

1.09.2026 / 16:30

Nashaniva.com

Казахстан уводзіць платныя электронныя дазволы ETA на ўезд для іншаземцаў, у тым ліку для беларусаў. Пакуль сістэма працуе ў тэставым рэжыме, але паступова стане абавязковай, піша Office Life.

Сталіца Казахстана Астана. Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

З 1 лістапада дазвол спатрэбіцца пры ўездзе праз аэрапорты, з 15 лістапада — праз знешнія сухапутныя межы ЕАЭС, а з 30 лістапада — таксама праз межы з краінамі ЕАЭС. З 15 снежня ETA будзе неабходная незалежна ад спосабу ўезду, у тым ліку пры падарожжы цягніком або праз марскія парты Каспійскага мора.

Калі падаць заяўку не пазней чым за 72 гадзіны да перасячэння мяжы, дазвол будзе каштаваць каля 3900 казахстанскіх тэнге (прыкладна 26 беларускіх рублёў). Пры пазнейшай падачы або аплаце на мяжы сума складзе каля 7600 тэнге (51 рубель).

ETA будзе дзейнічаць 180 дзён і дазволіць знаходзіцца ў Казахстане да 90 дзён на працягу гэтага перыяду.

Пры гэтым паміж Беларуссю і Казахстанам па-ранейшаму дзейнічае бязвізавы рэжым — новае патрабаванне тычыцца менавіта электроннага дазволу на ўезд.

Чытайце таксама:

Найбуйнейшыя НПЗ Казахстана адмовіліся пастаўляць бензін у Расію праз санкцыйныя рызыкі

У Казахстане загарэўся адзін з найбуйнейшых нафтазаводаў

Прапрэзідэнцкая партыя ўпэўнена выйграла выбары ў Казахстане

Каментары да артыкула