Свет33

Прапрэзідэнцкая партыя ўпэўнена выйграла выбары ў Казахстане

Новаствораная праўладная партыя «Адылет» атрымала пераважную большасць на пазачарговых парламенцкіх выбарах у Казахстане, сведчаць экзітполы. Вынік умацуе ўладу прэзідэнта Касым-Жамарта Такаева, піша Reuters.com

Касым-Жамарт Такаеў

Паводле даных трох розных экзітполаў, апублікаваных дзяржаўнымі СМІ Казахстана, партыя «Адылет» набрала ад 70% да 72% галасоў пры яўцы больш за 74%. Месцы ў парламенце таксама атрымалі чатыры невялікія апазіцыйныя партыі, хоць і іх лічаць лаяльнымі да Такаева.

Партыю «Адылет» стварылі сёлета найбліжэйшыя дарадцы прэзідэнта, і яна хутка паглынула былую кіроўную партыю «Аманат».

Перамога «Адылет», імаверна, умацуе кантроль Такаева над краінай за кошт фігур, больш цесна звязаных з яго папярэднікам Нурсултанам Назарбаевым.

Іншыя вынікі:

  • Агульнанацыянальная сацыял-дэмакратычная партыя (АСДП) — 5,2%;
  • Казахстанская партыя зялёных «Байтак» — 1%;
  • Народная партыя Казахстана (НПК) — 3%;
  • Народна-дэмакратычная патрыятычная партыя «Ауыл» — 6,4%;
  • Дэмакратычная партыя Казахстана «Ак жол» — 5,1%;
  • Respublica — 5,4%;
  • супраць усіх — 2,1%.

Каментары3

  • %
    24.08.2026
    Упэўнена адраджае таталітарызм, толькі з іншым прозвішчам.
  • Янка
    24.08.2026
    Знаёмая карцiна безвыбараў, стэрылізаваных праз адмыслова пабудаваны каскад праізвольна ўжываемых надзвычайна фармальных абмежаванняў, каб выключыць магчымасць любой легальнай змены ўлады. Вельмі хутка створаная наменклатурная партыя з праграмай "За ўсё добрае супраць усяго дрэннага пад мудрым кіраўніцтвам правадыра" ў атачэнні спойлераў, якія фактычна спаборнічаюць ў дэманстрацыі лаяльнасці дыктатару. І гэта партыя "перамагае" з аглушальным поспехам.
  • Іронія
    24.08.2026
    Ну і што, што дыктатура, затое не прарасейскія. Нават кірыліцу адмянілі

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць