БЕЛ Ł РУС

Амаль 5 тысяч самакатаў у Беларусі прызналі мапедамі

1.09.2026 / 18:16

Nashaniva.com

1 верасня скончыўся перыяд спрошчанай працэдуры праверкі сродкаў персанальнай мабільнасці. Цяпер для электрасамакатаў, сегвэяў, монаколаў, гіраскутэраў і іншых падобных прылад дзейнічаюць агульныя правілы кантролю, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Уладальнікі прылад, здольных развіваць на дарозе хуткасць больш за 25 км/г, павінны былі прайсці праверку адпаведнасці. Калі тэхнічныя характарыстыкі не адпавядалі патрабаванням да сродкаў персанальнай мабільнасці, такія прылады адносілі да катэгорыі мапедаў або матацыклаў.

За год у выпрабавальныя лабараторыі звярнуліся каля 10 тысяч грамадзян і юрыдычных асоб. Прыкладна 5 тысяч прылад у выніку прызналі мапедамі або матацыкламі, а крыху больш за тысячу аднеслі да сродкаў персанальнай мабільнасці.

Для тэхнікі, якую прызналі мапедам або матацыклам, патрабуецца дзяржаўная рэгістрацыя ў Дзяржаўтаінспекцыі. Для сродкаў персанальнай мабільнасці такая рэгістрацыя не патрэбная.

У апошнія дні перад завяршэннем спрошчанай працэдуры ў лабараторыях назіраўся вялікі наплыў людзей. Калі вясной у краіне праводзілі ў сярэднім 20—30 выпрабаванняў у дзень, то ў апошні тыдзень жніўня іх колькасць вырасла прыкладна да 200 за суткі.

З 1 верасня ўладальнікам магутных сродкаў мабільнасці, якія не прайшлі неабходную праверку і здольныя развіваць больш за 25 км/г, выязджаць на дарогі забаронена.

Чытайце таксама:

Італьянскі горад забараніў ровары, пасля таго, як там збілі на ім мэра

Паездка на самакаце абышлася мінчанцы ў 16 тысяч даляраў — столькі давядзецца патраціць на зубы

Настасся Касцюгова зламала нагу — ехала на самакаце па Варшаве, калі насустрач вылецела аўто

Мінскі паслядоўнік Ніколы Тэслы прыпаяў 10 батарэек да электрасамаката — і спаліў кватэру

Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць

Каментары да артыкула