БЕЛ Ł РУС

«Адысея» Гамера ўпершыню выйдзе па-беларуску

1.09.2026 / 18:29

Nashaniva.com

Вялікае вяртанне Адысея цяпер гучыць па-беларуску. Неўзабаве выйдзе поўны пераклад гамераўскай «Адысеі» ў перакладзе на беларускую мову Лявона Баршчэўскага, паведаміла выдавецтва Połackija Łabirynty.

«Адысея» — другі вядомы (напісаны пасля «Іліяды») эпічны твор Старажытнай Грэцыі і адзін з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры. Аўтарства абедзвюх паэм традыцыя прыпісвае паўлегендарнаму песняру Гамеру, які, верагодна, жыў у VIII стагоддзі да н. э.

Гэта гісторыя вяртання героя дадому пасля Траянскай вайны, поўная небяспечных прыгод, сустрэч з багамі і пачварамі, выпрабаванняў вернасці, розуму і чалавечай годнасці. На працягу амаль трох тысячагоддзяў «Адысея» застаецца адным з галоўных твораў еўрапейскай цывілізацыі.

Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, ад пачатку і да канца выкананы гекзаметрам, здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Выданне таксама змяшчае каментары, якія дапамогуць сучаснаму чытачу лепш зразумець твор і яго культурна-гістарычны кантэкст.

«Адысея» па-беларуску — гэта магчымасць адкрыць адзін з найвялікшых твораў чалавецтва на роднай мове.

Магчыма зрабіць папярэдні заказ на выданне, да 20 верасня для яго будзе спецыяльная цана — 89 злотых (каля 23,8 даляра).

Чытайце таксама:

«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я

«Шляхціца Завальню» ўпершыню пераклалі на ангельскую мову

Выйшаў пераклад дзвюх частак «Арганона» Арыстотэля

Каментары да артыкула