Падлетак з Брэста пакінуў на аўтобусным прыпынку 55 тысяч рублёў
У Брэсце 17‑гадовы падлетак стаў ахвярай махляроў і вынес з дому бацькоўскія ашчаджэнні — каля 55 тысяч беларускіх рублёў, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Фота ілюстрацыйнае
Спачатку хлопцу патэлефанавалі ў месенджары пад выглядам супрацоўнікаў, якія нібыта займаліся заменай дамафона і вырабам новых чыпаў. Юнак назваў код з паведамлення на тэлефоне.
Пасля гэтага яму патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам сілавых структур. Ён заявіў, што з дапамогай гэтага кода на бацькоў афармляюць крэдыт і ім пагражае крымінальная адказнасць.
Каб «выратаваць» бацькоў ад праблем, падлетка пераканалі забраць усе наяўныя грошы з дому і пакінуць іх у пэўным месцы. Ён узяў з сейфа каля 55 тысяч рублёў і пакінуў скрутак з грашыма на аўтобусным прыпынку.
Міліцыя высвятляе асобу махляроў. Па факце здарэння распачатая крымінальная справа.
Чытайце таксама:
Шасцярых магілёўцаў надурылі на надмагільных помніках
Падлетак з Ліды прывёз на таксі ў Мінск больш за 430 тысяч рублёў для махляроў
У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука