Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету
Нямецкі бундэсвер уначы 2 верасня паспяхова выпрабаваў балістычную ракету Lora ізраільскай кампаніі Israel Aerospace Industries. Запуск адбыўся ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Гэта ракета здольная паражаць цэлі на адлегласці да 430 кіламетраў, паведамляе Deutsche Welle.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Nick Paleologos/Bloomberg via Getty Images
Калі Германія прыме рашэнне аб закупцы Lora, яна стане першай балістычнай ракетай на ўзбраенні бундэсвера. У ВМС краіны выпрабаванне назвалі важным крокам для ўмацавання абароны Германіі і яе саюзнікаў.
Выпрабаванні прайшлі на фоне росту занепакоенасці ў Германіі магчымымі пагрозамі з боку Расіі. У Берліне таксама заявілі пра планы ўзмацняць свае ўзброеныя сілы дальнабойнымі сістэмамі.
Цяпер бундэсвер мае каля 600 крылатых ракет Taurus з дальнасцю больш за 500 кіламетраў. У адрозненне ад іх, балістычныя ракеты ляцяць па іншай траекторыі і развіваюць значна большую хуткасць.
Чытайце таксама:
Францыя перадасць Украіне дадатковыя ракеты-перахопнікі
Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?