БЕЛ Ł РУС

У нямецкім Аўгсбургу ўзарвалі гранату 

2.09.2026 / 17:24

Nashaniva.com

У нямецкім Аўгсбургу раніцай 2 верасня каля галоўнага чыгуначнага вакзала адбыўся выбух. Паліцыя паведаміла, што выбухнуў невядомы прадмет, піша Bild.

Фота: Bild

У выніку здарэння лёгкія траўмы атрымалі 17‑гадовая дзяўчына і 18‑гадовы хлопец. Паводле мясцовых СМІ, абое — грамадзяне Украіны.

Паводле інфармацыі Bild, выбух мог адбыцца з-за ручной гранаты каля ювелірнай крамы побач з уваходам на вакзал. Фасад будынка атрымаў нязначныя пашкоджанні. Паліцыя правярае магчымую сувязь здарэння з арганізаванай злачыннасцю і лічыць, што сам вакзал, мабыць, не быў цэллю.

Пасля выбуху вакзал часова цалкам закрылі, а чыгуначны рух спынілі, бо побач знайшлі падазроны прадмет. Пазней высветлілася, што ён не ўяўляў небяспекі.

Інцыдэнт прывёў да затрымак рэгіянальных і міжгародніх цягнікоў, у тым ліку хуткасных ICE. Падчас паліцэйскай аперацыі таксама ўзніклі значныя праблемы з рухам аўтамабіляў у Аўгсбургу і яго ваколіцах.

Чытайце таксама:

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету

На ўсходзе Германіі спрабавалі атакаваць электрастанцыю

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»

Каментары да артыкула