Свет2727

Адзін з падазраваных у атацы на аэрапорт Лейпцыга — мужчына з Беларусі

Пасля інцыдэнту з беспілотнікам з выбухоўкай у аэрапорце Лейпцыга 4 жніўня следчыя высветлілі асобы двух падазраваных. 

Дрон з выбухоўкай знайшлі ў ноч на 5 жніўня каля паўднёвай узлётна-пасадачнай паласы аэрапорта Лейпцыг/Гале — паблізу ўкраінскага транспартнага самалёта. Спецыялісты абясшкодзілі прыладу, ніхто не пацярпеў.

На час аперацыі абедзве паласы аэрапорта закрывалі, некалькі рэйсаў перанакіравалі. 

Асобы двух падазраваных устанавілі нямецкія следчыя, паведамляюць Süddeutsche Zeitung, NDR і WDR. Паводле даных гэтых выданняў, гаворка ідзе пра выхадца з Расіі з латвійскім пашпартам і мужчыну з Беларусі з расійскім пашпартам. Іншыя падрабязнасці пра мужчын і іх ролю ў падрыхтоўцы атакі пакуль не раскрываюцца.

Міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрынт 1 верасня заявіў, што за спробай нападу стаіць Масква.

«Паліцэйскае расследаванне, характар злачынства і звесткі разведкі даказваюць адказнасць Расіі за спробу нападу ў аэрапорце Лейпцыга», — сказаў ён.

Аэрапорт Лейпцыг/Гале — адзін з найважнейшых грузавых авіяцыйных вузлоў Еўропы. Ён таксама выкарыстоўваецца для перавозкі вайсковых грузаў і дапамогі Украіне, таму нямецкія ўлады разглядаюць здарэнне як магчымую расійскую гібрыдную аперацыю. Расія сваю датычнасць адмаўляе.

Каментары27

  • Шляхціч Завальня
    02.09.2026
    Беларусы не супрацоўнічаюць з Лукой. А беларускі пашпарт можа набыць хто заўгодна - лука даўно паставіў продаж паспартоў на паток
  • Тодар
    02.09.2026
    Во... цэлая "саюзная дзяржава"!
  • Сьвіслацкі жабец
    02.09.2026
    Няма чаму здзіўляцца. Нават гістарычна: ва Ўкраіне, Латвіі, Летуве, Польшчы партызаны змагаліся супраць бальшавікоў, а толькі ў Беларусі - на баку бальшавікоў. І нават сёньня яны нацыянальныя героі. Ўзяць той жа гімн:

    Мы беларусы, з братняю Руссю
    Разам шукалі к шчасцю дарог.
    Ў бітвах за волю, ў бітвах за долю.
    З ёй здабылі мы сцяг перамог!

    Які нацыянальны праэкт будавалі, то й атрымалі.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць