Свет2626

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне

Нямецкія ўлады заявілі, што Расія нясе адказнасць за інцыдэнт з беспілотнікамі ў аэрапорце Лейпцыга, які адбыўся ў жніўні. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Германіі Аляксандар Добрынт, піша Deutsche Welle.

Рускі дом у Берліне. Фота: Wikimedia Commons

Паводле слоў Аляксандра Добрынта, да такой высновы прыйшлі пасля вывучэння канструкцыі беспілотнікаў і асобных кампанентаў, якія выкарыстоўваліся падчас іншых гібрыдных інцыдэнтаў. Нямецкая разведка таксама выявіла людзей, якія, як мяркуецца, дзейнічалі па даручэнні расійскіх дзяржаўных структур.

Добрынт заявіў, што планаванне атакі было прафесійным, але непасрэдна яе выкананнем займаліся агенты ніжэйшага ўзроўню. Ён таксама папярэдзіў, што Германія можа стаць мішэнню новых гібрыдных атак з боку Расіі.

У адказ Германія закрые генеральнае консульства Расіі ў Боне да 18 верасня і скасуе пагадненне аб дзейнасці «Рускага дома» ў Берліне. 

Па словах міністра замежных спраў Германіі Ёгана Вадэфуля, Германія ўзмоцніць кантроль за ўездам грамадзян Расіі, а расійскага амбасадара выклічуць для тлумачэнняў. Таксама ўрад плануе прыняць дадатковыя меры ў сферы працы спецслужбаў, умацавання ўласнай абароназдольнасці і стрымлівання Расіі.

Вадэфуль падкрэсліў, што Германія і надалей будзе рашуча падтрымліваць Украіну.

У Маскве ўжо заявілі, што адкажуць на антырасійскія рашэнні Германіі. Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што на ўсе такія меры Расія дасць адказ.

Кіраўніцтва НАТА выказала поўную салідарнасць з Германіяй. Генеральны сакратар альянсу Марк Рутэ заявіў, што НАТА будзе і надалей умацоўваць здольнасць абараняць краіны-саюзніцы ад падобных пагроз.

Інцыдэнт, які стаў непасрэднай нагодай для такіх дзеянняў, адбыўся 4 жніўня ў аэрапорце Лейпцыга. Паводле інфармацыі нямецкіх СМІ, некалькі беспілотнікаў маглі ўдзельнічаць у спробе атакі на ўкраінскі грузавы самалёт Ан-124. Адзін дрон з выбухоўкай знайшлі недалёка ад украінскіх грузавых самалётаў, а другі, верагодна, урэзаўся ў грузавы самалёт DHL.

Каментары26

  • Слава Богу
    01.09.2026
    Героям Слава
  • Нейкі жарт
    01.09.2026
    Бастён Беларушчыны, у кантэксце закрыцця рускага дому сапраўды не знайшлося іншай крыніцы чым расейскамоўная? Ну камон!
  • Cvbhj
    01.09.2026
    Глубокую озабоченность не забудьте выразить. Это самое главное!

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць