У брэсцкім парку паставілі «цёплую лавачку» як на могілках ФОТАФАКТ
У адным з паркаў Брэста паставілі незвычайную лаўку, якая сваім выглядам адразу выклікала ў гараджан мноства жартаў і здзіўлення, піша Tochka.by
Фота: atremgoncharov / Threads
Фатаграфію новай канструкцыі апублікаваў у Threads жыхар Брэста Арцём. На спінцы лаўкі выгравіраваны надпіс «Цёплая лавачка», але сам яе дызайн выглядае даволі змрочна.
Канструкцыя зроблена з масіўнай чорнай каменнай пліты, а па баках размешчаны дзве прамавугольныя тумбы. З-за гэтага лаўка больш нагадвае надмагілле, чым месца для адпачынку.
Менавіта так яе ўспрынялі многія карыстальнікі. У каментарыях яе параўноўвалі з могілкамі, надмагіллем і нават міні-крэматорыем. Іншыя жартавалі, што лаўка выглядае вельмі халоднай, хоць і называецца «цёплай».
Адна з карыстальніц звярнула ўвагу на назву прадпрыемства, пазначаную непасрэдна на канструкцыі. Паводле яе слоў, кампанія займаецца вырабам помнікаў і мемарыяльных комплексаў. Таму яна выказала меркаванне, што незвычайная лаўка магла стаць своеасаблівай рэкламай гэтай арганізацыі ў гарадскім парку.
Чытайце таксама:
Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку
Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам
У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле