БЕЛ Ł РУС

Мінск пераходзіць на святлодыёдныя ліхтары

3.09.2026 / 22:13

Nashaniva.com

Да 2030 года прадпрыемства «Мінгарсвятло» плануе цалкам перавесці вулічную сетку асвятлення Мінска на сучасныя энергаэфектыўныя святлодыёдныя свяцільнікі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінск-Навіны»

На балансе прадпрыемства знаходзіцца больш за 200 тысяч свяцільнікаў, каля 120 тысяч з іх выкарыстоўваюцца для асвятлення вуліц. Цяпер прыкладна 45% вулічных свяцільнікаў ужо працуюць на святлодыёдах.

Сістэма гарадскога асвятлення цалкам аўтаматызаваная. За яе працай сочаць фотаэлементы — датчыкі асветленасці, якія пастаянна кантралююць узровень святла, паведаміў галоўны інжынер «Мінгарсвятла» Яўген Стасяловіч.

У 2026 годзе плануецца замяніць 11,8 тысячы газаразрадных вулічных свяцільнікаў на сучасныя святлодыёдныя. Пераход усёй вулічнай сеткі Мінска на больш энергаэфектыўнае асвятленне плануюць завяршыць да 2030 года.

Чытайце таксама:

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію

У Мінску цяпер будуюцца шэсць новых гандлёвых цэнтраў. Што за яны?

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G

Частку парку каля гасцініцы «Беларусь» рыхтуюць да забудовы. Раней будаваць там забараняў Лукашэнка

Каментары да артыкула