27 мігрантаў паспяхова перайшлі беларуска-літоўскую мяжу, але засвяціліся на камеры літоўскіх паляўнічых ВІДЭА
У Свянцянскім раёне Літвы камера, пастаўленая паляўнічымі каля месца падкормкі дзікіх жывёл, раніцай зафіксавала незвычайную групу людзей. На відэазапісе былі 27 замежных грамадзян, якія незаконна перайшлі дзяржаўную мяжу Літвы.
Скрыншот з відэа
Паляўнічыя, заўважыўшы падазроны рух, адразу перадалі інфармацыю супрацоўнікам Службы аховы дзяржаўнай мяжы. Памежнікі аператыўна адрэагавалі і неўзабаве затрымалі ўсіх 27 чалавек.
Чытайце таксама:
Галоўны памежнік Латвіі: Тунэлі на мяжы дакладна капалі з ведама беларускіх службаў
Frontex: Тунэлі мігрантаў на беларускай мяжы будуюцца з ведама і пры падтрымцы ўладаў Беларусі
На мяжы быў паранены літоўскі памежнік, мігранты спрабавалі зацягнуць яго ў Беларусь