БЕЛ Ł РУС

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня

4.09.2026 / 16:07

Nashaniva.com

Спецпасланнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывен Уіткаф і Джарэд Кушнер могуць у найбліжэйшыя выхадныя наведаць Маскву і Кіеў, каб працягнуць перамовы аб спыненні вайны Расіі супраць Украіны.

Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф. Фота: AP

Паводле інфармацыі расійскага дзяржаўнага агенцтва ТАСС, Уіткаф і Кушнер плануюць прыехаць у Маскву ў суботу, 5 верасня, а ў нядзелю, 6 верасня, адправіцца ў Кіеў. Пра магчымы візіт таксама паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка.

Аднак паездка амерыканскіх прадстаўнікоў у Кіеў пакуль не пацверджаная. Выданне Kyiv Independent са спасылкай на сваю крыніцу паведаміла, што Уіткаф нібыта пачаў асцерагацца візіту з-за расійскіх абстрэлаў украінскай сталіцы. Разглядаюцца і іншыя варыянты правядзення сустрэчы.

Раней Уладзімір Зяленскі казаў, што прадстаўнікі Трампа пацвердзілі магчымасць свайго прыезду ва Украіну.

У апошнія дні Расія працягвае атакаваць Кіеў і Кіеўскую вобласць ракетамі і рэактыўнымі беспілотнікамі. У выніку абстрэлаў ёсць загінулыя і параненыя, наносяцца пашкоджанні жылым дамам і цывільнай інфраструктуры.

Раніцай 4 верасня ўкраінскія СМІ паведамілі пра ўдар расійскага беспілотніка па аэрадроме «Жуляны» пад Кіевам. Акрамя таго, у Браварах пасля расійскай атакі загарэлася тэрыторыя прамысловага прадпрыемства, а горад накрыў дым.

Чытайце таксама:

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер збіраюцца ва Украіну

ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ. Яго самалёт ужо вылецеў з Масквы

Каментары да артыкула