Свет99

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на прэс-канферэнцыі пасля саміту ШАС у Бішкеку пракаментаваў нядаўні візіт у Маскву кіраўніка ЦРУ Джона Рэткліфа і сітуацыю вакол перамоў адносна спынення вайны з Украінай.

Уладзімір Пуцін. Фота: Anastasia Barashkova / Pool Photo via AP

«Кантакты паміж прадстаўнікамі спецслужбаў робяцца заўсёды. Перамовы па Украіне цяпер замарожаныя. Мы за тое, каб перамовы былі напоўненыя зместам. Калі хтосьці можа ўнесці змястоўны ўнёсак, мы толькі за.

Для нас камфортна працаваць з тымі людзьмі, якім мы давяраем. Гэта блізкія людзі да прэзідэнта Трампа. Прэзідэнт ім давярае. Таму спадары Кушнер і Уіткаф — яны ў нас заўсёды жаданыя госці, мы заўсёды з імі працуем», — заявіў Пуцін.

Што тычыцца сённяшняй заявы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра закрыццё Украінай расійскага неба і небяспецы для цывільнай авіяцыі, то Пуцін сказаў:

«Калі ён так сказаў, то гаворка ідзе пра дзяржаўны тэрарызм. І пры гэтым яны просяць пра асабістыя сустрэчы, просяць пра аднаўленне перамоў. Але з тэрарыстамі перамоў не вядуць».

Каментары9

  • И
    02.09.2026
    Из-за актов терроризма и военных преступлений, совершенных россией, в Украине уже более четырех с половиной лет закрыто небо и не летают гражданские самолеты. Более того, российские оккупанты, а фактически террористы и преступники, десятки раз атаковали пассажирские поезда и вокзалы в Украине.
  • Ратклиф не 4ошерный
    02.09.2026
    Это все давно поняли.
  • хихи
    02.09.2026
    Видимо шеф цру сказал плешивому что-то неприятное

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць