Свет33

ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ. Яго самалёт ужо вылецеў з Масквы

Як паведамляе выданне Axios, ЗША папрасілі Украіну часова не наносіць удараў па тэрыторыі Расіі, пакуль у Маскве знаходзіцца дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф.

Джон Рэткліф. Фота: AP Photo/Alex Brandon, File

Паводле крыніцы выдання, знаёмай з сітуацыяй, перад візітам Рэткліфа амерыканскі бок паведаміў Украіне пра прыезд у Маскву высокапастаўленай дэлегацыі і папрасіў прыпыніць удары да яе ад'езду.

Візіт Рэткліфа стаў першай паездкай кіраўніка ЦРУ ў Расію пасля яго прызначэння і першым візітам прадстаўніка адміністрацыі Дональда Трампа такога высокага ўзроўню ў Расію са студзеня. Пра яго прыезд раней паведамляў тэлеканал CBS. У Маскве заўважылі амерыканскі вайскова-транспартны самалёт Boeing C-17A і картэж амерыканскіх дыпламатаў.

Апошні раз кіраўнік ЦРУ асабіста наведваў Расію ў лістападзе 2021 года. Тады Уільям Бёрнс прыязджаў у Маскву, каб папярэдзіць расійскае кіраўніцтва, што ЗША ведаюць пра падрыхтоўку шырокамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Цяперашні візіт Рэткліфа адбываецца на фоне спроб адміністрацыі Трампа высветліць магчымасць аднаўлення мірных перамоў паміж Украінай і Расіяй. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа раней заяўляў пра намер актывізаваць такія намаганні ў найбліжэйшыя тыдні.

Пры гэтым паведамленні пра магчымы візіт спецпрадстаўнікоў Трампа Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера ў Кіеў падчас святкавання Дня незалежнасці Украіны не пацвердзіліся.

Між тым стала вядома, што вайскова-транспартны самалёт ВПС ЗША Boeing C-17 Globemaster III, на якім Джон Рэткліф прыбыў у Расію, ужо вылецеў з Масквы. Пра гэта сведчаць даныя Flightradar24.

Каментары3

  • Слава Украине!
    25.08.2026
    До этого путин просил разрешение Зеленского провести парад, а теперь еще и США. Вот у кого действительно карт нет!
  • Асіметрыя
    25.08.2026
    А перамір'е на час візіту, не?
  • Biełarus' Freedom
    25.08.2026
    Асіметрыя, Comrade Krasnov: па Кіеве біць можна, па Маскве - не.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць