БЕЛ Ł РУС

Зяленскі паабяцаў не біць па Расіі, пакуль там будуць Уіткаф і Кушнер

4.09.2026 / 19:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер у найбліжэйшыя дні наведаюць Расію і Украіну. Ён заявіў, што Украіна гатовая гарантаваць неабходныя ўмовы для бяспечнага прыбыцця амерыканскай дэлегацыі.

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер. Фота: Ludovic Marin, Pool photo via AP, File

Па словах Уладзіміра Зяленскага, амерыканскія перамоўшчыкі спачатку прыедуць у Маскву, а ў нядзелю адправяцца ў Кіеў. Украінскі бок ужо рыхтуецца да іх прыезду і правёў нараду з дыпламатычнай камандай, якая займаецца адносінамі са Злучанымі Штатамі.

Пры гэтым Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая гарантаваць неабходныя ўмовы для бяспечнага прыбыцця амерыканскай дэлегацыі.

Паводле яго слоў, на час перамоў з украінскага боку не будзе паветраных удараў, і Кіеў разлічвае, што Расія таксама забяспечыць адпаведную цішыню.

Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што галоўнай мэтай з'яўляецца максімальна канструктыўны і змястоўны дыялог з амерыканскім бокам. Ён адзначыў неабходнасць шукаць рэальныя шляхі, якія маглі б наблізіць заканчэнне вайны.

Зяленскі таксама заявіў, што цяпер важна зразумець, з якімі прапановамі прыедуць Уіткаф і Кушнер і якую рэакцыю на іх яны атрымаюць у Маскве.

Чытайце таксама:

Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер збіраюцца ва Украіну

ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ. Яго самалёт ужо вылецеў з Масквы

Каментары да артыкула