БЕЛ Ł РУС

Стварылі беларускі прэпарат для тэрапіі ВІЧ

4.09.2026 / 19:56

Nashaniva.com

У Беларусі распрацавалі ўласны аналаг прэпарата для лячэння ВІЧ-інфекцыі — «Далутэгравір-АМ». Прэпарат ужо прайшоў неабходныя даследаванні, а першыя партыі плануюць выпусціць да канца 2026 года, піша «Мінская праўда».

Фота: «АмантысМед»

Як паведаміла дырэктарка фармацэўтычнага прадпрыемства «АмантысМед» Алена Сяркова, даследаванні праводзіліся на здаровых добраахвотніках у сертыфікаваных клінічных цэнтрах паводле пратакола, зацверджанага Міністэрствам аховы здароўя.

Выпрабаванні паказалі, што беларускі джэнерык па хуткасці і ступені ўсмоктвання не адрозніваецца ад арыгінальнага прэпарата ў межах устаноўленых нормаў. Такім чынам, яго прызналі адпаведным арыгіналу па асноўных фармакакінетычных паказчыках.

Распрацоўшчыкі адзначаюць, што айчынны прэпарат будзе таннейшы за замежны аналаг, але пры гэтым не павінен саступаць яму ў эфектыўнасці.

Першыя партыі «Далутэгравіра-АМ» плануюць вырабіць ужо ў гэтым годзе на заводзе «АмантысМед» у Лагойску.

Па словах прадстаўнікоў прадпрыемства, запуск уласнай вытворчасці прэпарата павінен стаць важным крокам для забеспячэння лекавай бяспекі Беларусі і замяшчэння імпартных медыкаментаў у стратэгічна важнай сферы.

Чытайце таксама:

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83‑гадовага старога

Навукоўцам атрымалася «выразаць» ДНК ВІЧ з заражаных клетак

«Выклікае асцярожны аптымізм». Лекі ад ВІЧ гатовыя да клінічных выпрабаванняў. Цяпер імі лечаць рак

ВІЧ таксама мадыфікуецца. У Нідэрландах выяўляюць заражэнні больш заразным і небяспечным варыянтам

Каментары да артыкула