Грамадства77

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога

У інтэрв'ю «Гомельскай праўдзе» супрацоўнік Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргей Кузьмічоў расказаў пра людзей, якія трапляюць пад артыкул 157 КК РБ аб свядомым заражэнні чалавека вірусам імунадэфіцыту.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле сілавіка, часта такія людзі злоўжываюць алкаголем, не маюць працы і адукацыі і жывуць на вёсцы.

Адзін з найбольш дзіўных выпадкаў адбыўся ў Жыткавіцкім раёне. 36-гадовая жанчына прыехала туды са Светлагорска і пачала жыць з 61-гадовым беспрацоўным мужчынам. Да таго часта заходзіў ягоны 83-гадовы дзядзька. Аднойчы пасля сумеснага распіцця алкаголю маладзейшы мужчына пайшоў спаць, а старэйшы запрасіў жанчыну да сябе, і там у іх адбылася інтымная сувязь.

Пасля таго жанчына працягвала інтымныя адносіны з абодвума пажылымі мужчынамі, пакуль у старэйшага з іх не пагоршылася здароўе. У бальніцы ў яго выявілі ВІЧ. Праводзячы праверку, міліцыя ўстанавіла, што менавіта Аксана магла быць крыніцай заражэння. Прытым высветлілася, што яна ведала пра свой ВІЧ-стан яшчэ з 2002 года, але нічога не казала партнёрам і не прымала ніякіх мер засцярогі. 

Аднак жа абодва яе кавалеры не пажадалі пісаць на жанчыну заяву — даравалі ёй і працягнулі адносіны далей.

У выніку жанчына абышлася толькі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў калонію.

Каментары7

  • даведка
    07.06.2025
    Стесняюсь спросить, каким из способом заразилась сама Оксана в свои 12-13 лет...
  • што за шыза
    07.06.2025
    Адкуль узялася міліцыя і суд
    Калі ніхто нічога не пісаў?
  • Андрусь
    07.06.2025
    што за шыза, лекары паведамілі. Лекары пры выяўленні выпадку ВІЧ праводзяць медычнае расследаванне, выяўляючы кантакты новазаражанага і потым пры падазрэнні на тое, што можа быць склад па арт. 157, паведамляюць карнікам.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў3

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў3

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць