БЕЛ Ł РУС

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

5.09.2026 / 16:24

Nashaniva.com

У сацыяльных сетках з’явілася відэа, дзе дзеці разам з бацькамі прадаюць у двары шматпавярховага дома хатні ліманад і выпечку. Аднак паводле беларускага заканадаўства рабіць гэта нельга, тлумачыць юрыстка выданню «Аргументы и факты в Беларуси».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Як патлумачыла адвакатка Крысціна Якута-Марчук, фізічныя асобы без статусу індывідуальнага прадпрымальніка могуць гандляваць толькі ў спецыяльна вызначаных мясцовымі ўладамі месцах. Пры гэтым пералік тавараў, дазволеных для такога продажу, абмежаваны.

Без рэгістрацыі ІП можна прадаваць, напрыклад, ужываныя нехарчовыя тавары, прадукцыю, сабраную ў дзікай прыродзе, а таксама сельскагаспадарчую прадукцыю, вырашчаную на ўласным зямельным участку.

Хатняя выпечка і іншыя прадукты ў гэты пералік не ўваходзяць. Таму продаж такой прадукцыі ў дварах жылых дамоў, а таксама на вуліцах, у парках, скверах і на стадыёнах забаронены. За незаконны гандаль можна атрымаць штраф.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам адкрылі краму са свежай выпечкай па рэцэптах 1980‑х

Асцярожна: у веганскіх прадуктах удвая больш харчовых дабавак, чым у мясных аналагах

Закрываецца папулярная мінская пякарня LЁN

У Мінск-Свеце адкрылася крама, у якой можна замовіць піцу ў касіра. Зробяць за тры хвіліны

Каментары да артыкула