Ежа88

Закрываецца папулярная мінская пякарня LЁN

Уладальніца вядомай крафтавай мінскай пякарні LЁN паведаміла, што яны вымушаныя будуць закрыцца і распрадаць абсталяванне. 

Прычына — скасаваная ў аднабаковым парадку дамова арэнды памяшкання на Ракаўскай 25/1, дзе знаходзілася кавярня і вытворчасць (пякарня пастаўляла выпечку і ў іншыя месцы).

«Уявіць, што калісьці нам давядзецца напісаць падобнае, мы не маглі. З нашай кампаніяй у аднабаковым парадку скасаваная дамова арэнды, і мы вымушаныя ў максімальнае кароткія тэрміны пакінуць памяшканне і спыніць працу. 

Мы пяць месяцаў у судзе змагаліся за сваё права працягваць працу ў гэтым месцы, бо менавіта тут знаходзіцца не толькі наша кавярня, але і вытворчасць і скасаванне дамовы па факце азначае страту кампаніі. На жаль, учора мы прайгралі апеляцыйны суд», — расказала ў інстаграме ўладальніца LЁN Алена Казлоўская.

Алена Казлоўская. Фота: інстаграм @lenbakery

«Мы прынялі рашэнне, што далейшае змаганне не адпавядае тым мэтам, дзеля якіх ствараўся гэты праект. Мы будзем працаваць да 21 чэрвеня ўключна і чакаем кожнага з вас у госці. Дапамагчы вы можаце, калі паведаміце тым, каму гэта можа быць цікава, пра продаж абсталявання».

Алена Казлоўская на ўваходзе ва ўласную пякарню. Фота: інстаграм @lenbakery

У красавіку пякарня на Ракаўскай адсвяткавала сваё пяцігоддзе, за гэты час яна стала папулярным месцам не толькі ў мінчукоў, якія ехалі сюды па свежую выпечку нават з іншага канца горада, але і ў турыстаў. Тут можна было сытна паснедаць і пакаштаваць самыя розныя дэсерты — ад партугальскіх паштэйшаў да італьянскіх панетонэ і французскіх круасанаў ці кішаў. Выпякалі ў LЁN таксама ўласны хлеб.

Сталыя наведвальнікі «Лёну» дагэтуль не вераць у дрэнныя навіны і просяць адкрыцца ў любым іншым месцы.

«Я не магу ўявіць Мінск без «Лёну». Для мяне гэта месца як душа горада»; «Ваша пякарня стала для нас другім домам, у вас было вельмі цёпла і ўтульна», — множацца каментары пад пастом пра закрыццё.

Але на дадзены момант уладальнікі кавярні не бачаць для сябе мэтазгодным пераносіць бізнэс у іншую лакацыю.

Каментары8

  • gtrfhm
    18.06.2026
    Да хатаскрайнікаў..., это до вас не доходит что есть люди которые просто хотят печь хлеб. "Профессиональные" революционеры, которые абсолютно ни на что не способны - все что можно и нельзя про...ли.... И крокодил у них никогда не ловится и кокос у них никогда не растет... и никогда не будет ловится и расти.
  • Gorliwy Litwin
    18.06.2026
    Мабыць, ад іх нейкім Нярускім Духам патыхала. Уплывовых Рускіх Людзей гэта магло раздражняць . Вось яны і парашалі вапросік па сваіх каналах.
  • Ваўкалак
    18.06.2026
    gtrfhm, в том и дело, что до вас, лукашистов, и не доходит, что с Лукашенко вы скоро будете пить руссиано и жрать кислый кирпич с какого-то там госхлебозавода.

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць