У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры
Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, што ў Беларусі адкарэктавалі школьную праграму фізічнай культуры. Паводле яго слоў, рашэнне звязана з заўвагамі Аляксандра Лукашэнкі наконт фізічнай падрыхтоўкі выпускнікоў, якія пасля школы ідуць на тэрміновую вайсковую службу.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
У красавіку 2026 года на нарадзе Лукашэнкі з сілавым блокам адзначалася, што фізічная падрыхтоўка некаторых навабранцаў не заўсёды адпавядае патрабаванням.
Таму цяпер замест двух паўнавартасных урокаў фізкультуры і аднаго ўрока гульнявога кірунку школьнікі будуць мець тры паўнавартасныя ўрокі фізічнай культуры. Падчас іх будуць займацца і гульнявымі відамі спорту. Праграма таксама ўключае элементы лёгкай атлетыкі, гімнастыкі і іншых дысцыплін.
Змены закранулі і фізічную падрыхтоўку ва ўніверсітэтах. Для студэнтаў зацверджаная новая праграма, у якой нарматывы прывялі ў адпаведнасць з патрабаваннямі фізічнай падрыхтоўкі на вайсковай службе.
Андрэй Іванец падкрэсліў, што гаворка ідзе пра базавыя фізічныя навыкі, а нарматывы не з'яўляюцца звышскладанымі.
Чытайце таксама:
Стала вядома, калі можна будзе паступаць у новую Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій
Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў
Для навучэнцаў каледжаў таксама будуць летнія палявыя зборы