БЕЛ Ł РУС

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна

5.09.2026 / 17:08

Nashaniva.com

З'езд Саюзу палякаў у Беларусі, у якім планаваў удзельнічаць былы палітвязень Андрэй Пачобут, перанеслі. Мерапрыемства павінна было прайсці 13 верасня, але ў прызначаны тэрмін не адбудзецца

Андрэй Пачобут. Фота: Lookby.media

Рашэнне ад пераносе мерапрыемства «праз праблемы з лагістыкай» прыняла Галоўная рада СПБ на пасяджэнні ў Беластоку. Новую дату мерапрыемства пакуль не вызначылі. Чакаецца, што з'езд адбудзецца на працягу наступных шасці месяцаў.

Андрэй Пачобут, аднак, заявіў, што перанос мерапрыемства не паўплывае на ягоныя планы вярнуцца ў верасні ў Гродна.

Андрэй Пачобут — журналіст Gazeta Wyborcza і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі. Яго затрымалі ў Гродне ў сакавіку 2021 года, а ў лютым 2023‑га асудзілі на восем гадоў калоніі паводле абвінавачанняў у «распальванні варожасці» і «закліках да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы». Падставай для пераследу, сярод іншага, сталі яго публікацыі і погляды на гістарычныя падзеі. 

28 красавіка 2026 года яго вызвалілі пасля больш як пяці гадоў няволі ў межах абмену паміж Беларуссю і Польшчай і перадалі польскаму боку. Сам Пачобут намагае, што ягоны дом застаецца ў Гродне.

Чытайце таксама:

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання

Пачобут: Паеду ў Беларусь на пачатку верасня. Скончу яшчэ некалькі спраў і паеду

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV

Каментары да артыкула