БЕЛ Ł РУС

У Варшаве прайшлі публічныя чытанні «Дзядоў» Міцкевіча. Удзельнічалі і беларусы

5.09.2026 / 23:21

Nashaniva.com

У Варшаве 5 верасня прайшлі публічныя чытанні паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». У мерапрыемстве, якое адбылося ў цэнтры польскай сталіцы каля помніка паэту, узялі ўдзел таксама беларускія акцёры Аляксей Сапрыкін і Бажэна Шамовіч, піша выданне Reform.news.

Фота: PAP

Мерапрыемства стала часткай агульнапольскай акцыі «Нацыянальнае чытанне». Гэта штогадовая культурная ініцыятыва, падчас якой па ўсёй Польшчы публічна чытаюць творы польскай літаратурнай класікі. Сёлета для акцыі выбралі «Дзяды» Адама Міцкевіча — твор, які мае цесную сувязь з беларускай культурнай традыцыяй.

Бажэна Шамовіч. Скрыншот з трансляцыі

На мерапрыемства ў Варшаве па запрашэнні прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага таксама прыйшла Святлана Ціханоўская. Падчас цырымоніі на экранах паказвалі, сярод іншага, помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску.

Фота: facebook.com/viachorka

Чытайце таксама:

«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы

Беларускамоўны гурт NOCHY анансаваў сольны канцэрт

Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы, але ў іх няма маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць

Каментары да артыкула