У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С
Пра здарэнне паведаміў расійскі прапагандыст Ілля Туманаў, які вядзе тэлеграм-канал Fighterbomber.
Самалёт Су-35С. Фота ілюстрацыйнае
Паводле сведчання Z-канала «Воевода Вещает», у выніку сутыкнення адзін з пілотаў загінуў. Пры гэтым расійскія прапагандысцкія рэсурсы паспрабавалі ўскласці адказнасць за інцыдэнт на Украіну. Украінскі бок сваёй датычнасці да здарэння не пацвярджаў.
На момант публікацыі афіцыйных каментароў Міністэрства абароны Расіі таксама не было.
Су-35С — расійскі шматмэтавы знішчальнік пакалення «4++», які лічыцца адным з найбольш магутных самалётаў расійскай вайсковай авіяцыі пасля Су-57. Ён абсталяваны радыёлакацыйнай станцыяй «Ірбіс» і можа выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты «паветра — паветра» Р-37М.
Чытайце таксама:
Украінцы знішчылі расійскія самалёт з верталётам
Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом