БЕЛ Ł РУС

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

7.09.2026 / 22:32

Nashaniva.com

Рабочыя аднаго з прадпрыемстваў выклалі фота ў Threads і напісалі кароткі пост пра нечаканага госця ў вытворчых памяшканнях па вуліцы Ландышава. Пасля публікацыі гаспадары ўсяго за гадзіну знайшлі свайго ўцекача, піша выданне «Моцныя навіны».

Аказалася, пышнахвостага прыгажуна ўладальнікі перад тым шукалі 2 дні. Ён жа ў гэта час бадзяўся па цэхах. 

Як расказалі супрацоўнікі выданню «Моцныя навіны», вельмі добра, што птушку хутка забралі, бо трымаць яе ў сябе магчымасці ў іх проста не было.

Чытайце таксама:

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам

«Сініцы — увогуле псіхі». Мінчанка пяць гадоў ратуе ў сваёй кватэры дзікіх птушак

Каментары да артыкула